Тлумачэнне ўмоў дагавора па абыходжанні з ЦКА ў сектары індывідуальнай жылой забудовы у частцы выкарыстання кантэйнераў
У частцы выканання ўмоў дагавора на аказанне паслугі па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі, інфармуем.
У адпаведнасці з п. 2.1 дагавора па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі, выканаўца абавязаны забяспечыць ўладкаванне ў пешаходнай даступнасці для спажыўца і ўтрыманне ў адпаведнасці з дзеючымі санітарнымі нормамі і правіламі пляцоўкі часовага складавання адходаў або кантэйнернай пляцоўкі з усталяванымі на ёй кантэйнерамі для збору цвёрдых камунальных адходаў, у тым ліку па відах.
У сувязі з тым, што дагавор на паслугу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі тыпавы і з’яўляецца аднолькавым для сектара індывідуальнай і шматпавярховай жылой забудовы, а Парадак аказання паслугі адрозніваецца, дагавор змяшчае пункт 21.2.
У адпаведнасці з пунктам 21.2. дагавора, абавязкі выканаўцы, устаноўленыя падпунктамі 2.1., 2.3 пункта 2 гэтага дагавора для аказання паслуг па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі ў сектары індывідуальнай забудовы не прымяняюцца, за выключэннем выпадкаў, калі парадак абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі згодна з падпунктамі 2.1., 2.3 пункта 2 гэтага дагавора прадугледжаны для сектара індывідуальнай забудовы зацверджанай схемай абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі.
Схема па абыходжанні з адходамі не прадугледжвае ўладкаванне кантэйнернай пляцоўкі ў сектары індывідуальнай жылой забудовы, так як у сектары індывідуальнай жылой забудовы ўжываецца кантэйнерны метад уборкі з абавязковы выстаўленнем адходаў у стандартных індывідуальных кантэйнерах з 30.05.2023 года.
Такім чынам, Схема па абыходжанні з адходамі, якія ўтвараюцца на тэрыторыі горада Гомеля з’яўляецца нарматыўна-прававым актам, абавязковым для выканання як для выканаўцы паслугі (КУП «Спецкамунтранс»), так і для ўсіх спажыўцоў паслугі (усімі жыхарамі горада Гомеля).
Калі раней грамадзяне маглі выбіраць набываць імі кантэйнеры ў карыстанне самастойна альбо атрымліваць па дамове бязвыплатнага карыстання, то ў цяперашні час кантэйнеры павінны быць набыты грамадзянамі самастойна і абавязкі прадпрыемства бязвыплатна іх перадаць грамадзянам у Схеме ў цяперашні час не прадугледжана.