Тэхнічны аддзел

1.Задачы

Асноўнымі задачамі тэхнічнага аддзела з’яўляюцца:
1.1. Ажыццяўленне работ па ахове навакольнага асяроддзя, стандартызацыі і метралогіі;
1.2. Рацыяналізацыя тэхналагічных працэсаў;
1.3. Комплекс работ па сістэме менеджменту якасці;
1.4. Ажыццяўленне кантролю за тэхнічнай падрыхтоўкай вытворчых працэсаў;
1.5. Ўдзел у работах па паляпшэнню і патаннення праектна-вышукальных работ, удасканаленню арганізацыі вытворчасці і ўкараненню прагрэсіўных метадаў будаўніцтва, скарачэнні выдаткаў на ажыццяўленне будаўнічых работ і павышэнню якасці, а таксама скарачэння тэрмінаў іх правядзення;
1.6. Афармленне працэдур закупак на конкурснай аснове;
1.7. Праграмнае забеспячэнне вытворчасці і працы структурных падраздзяленняў;
1.8. Арганізацыя працы па зборы, захоўванню, уліку і здачы ў Дзяржфонд лому каштоўных металаў;
1.9. Удзел у нарміраванні расходу ГЗМ.

2.Функцыі.

Асноўнымі функцыямі тэхнічнага аддзела з’яўляюцца.
2.1. Арганізуе тэхнічную падрыхтоўку вытворчасці і іншых відаў дзейнасці прадпрыемства;
2.1. Забяспечвае паляпшэнне якасці работ і паслуг, павышэнне іх канкурэнтаздольнасці, скарачэнне матэрыяльных і працоўных выдаткаў на вытворчасць работ і паслуг;
2.2. Каардынуе працу тэхнічных службаў па выпрабаванні і ўкараненні новых тэхнічных сродкаў, комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, новай тэхнікі і прагрэсіўнай тэхналогіі;
2.3. Удзельнічае ў работах па паляпшэнню і патаннення праектна-вышукальных работ, удасканаленню арганізацыі вытворчасці і ўкараненню прагрэсіўных метадаў будаўніцтва, скарачэнні выдаткаў на ажыццяўленне будаўнічых работ і павышэнню якасці, а таксама скарачэння тэрмінаў іх правядзення;
2.4. Разглядае і ўзгадняе праектную дакументацыю па мадэрнізацыі абсталявання і рацыяналізацыі працоўных месцаў;
2.5. Удзельнічае ў распрацоўцы і ўкараненні ў вытворчасць рэсурсазберагальных тэхналогій, прагрэсіўных формаў расходу асноўных відаў сыравіны і матэрыялаў, распрацоўцы мерапрыемстваў па павышэнню якасці работ і паслуг і больш эфектыўнаму выкарыстанню вытворчых магутнасцяў;
2.6. Ажыццяўляе комплекс работ па стандартызацыі і метралагічнаму забеспячэнню вытворчасці, своечасовай паверцы сродкаў вымярэнняў у органах Дзяржстандарту РБ;
2.7. Арганізуе работу па ўкараненні на прадпрыемстве зацверджаных стандартаў, тэхнічных умоў і іншых дакументаў па стандартызацыі і сертыфікацыі;
2.8. Арганізуе працу па зборы, захоўванню, уліку і здачы ў Дзяржфонд лому каштоўных металаў;
2.9. Распрацоўвае і ўкараняе мерапрыемствы, накіраваныя на выкананне патрабаванняў экалагічнага заканадаўства па выкананні стандартаў і
нарматываў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
2.10. Складае перспектыўныя і бягучыя планы па ахове навакольнага асяроддзя, ажыццяўляе кантроль за іх выкананнем;
2.11. Распрацоўвае меры па прадухіленні забруджвання навакольнага асяроддзя, захавання экалагічных нормаў;
2.12. Праводзіць работу па азнаямленню работнікаў прадпрыемства з патрабаваннямі экалагічнага заканадаўства;
2.13. Ажыццяўляе каардынацыю работы па рэалізацыі палажэнняў сістэмы менеджменту якасці на прадпрыемстве;
2.14. Забяспечвае нарматыўную базу і неабходную тэхнічную дакументацыю ў галіне якасці;
2.15. Садзейнічае развіццю рацыяналізацыі і вынаходніцтва ў падраздзяленнях, творчай ініцыятывы і працоўнай актыўнасці рабочых і служачых, прыцягненню іх да рацыяналізатарскай дзейнасці і вынаходніцтва. Аказвае дапамогу рацыяналізатарам ў выкананні разлікаў, неабходнай тэхнічнай дакументацыі;
2.16. Арганізуе вывучэнне аператыўнай маркетынгавай інфармацыі і рэкламных матэрыялаў аб прапановах з мэтай выяўлення магчымасці набыцця матэрыяльных рэсурсаў на конкурснай аснове;
2.17. Ажыццяўляе афармленне дакументацыі па закупках тавараў ‘ работ і паслуг на канкурэнтнай аснове. Забяспечвае складанне ўсталяванай справаздачнасці аб закупках;
2.18. Удзельнічае ў работах па пашырэнню вобласці прымянення камп’ютэрнай тэхнікі;
2.19. Прымае ўдзел у праектных працах, звязаных з магчымасцю выкарыстання камп’ютэрных праграм;
2.20. Удзельнічае ў нарміраванні расходу ГЗМ.