УУС Гомельскага аблвыканкама з 03 па 31 мая 2023 года на тэрыторыі вобласці правядзе комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы педафіліі, абароце дзіцячай парнаграфіі. Яны накіраваны на супрацьдзеянне злачынствам супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх, а таксама абароту дзіцячай парнаграфіі. Асноўная мэта мерапрыемстваў — заахвоціць насельніцтва неадкладна паведамляць у міліцыю аб здзяйсненні сэксуальных дзеянняў у дачыненні да дзяцей. Гэта дапаможа супрацоўнікам праваахоўных органаў своечасова прымаць меры па рэагаванні.
ПАМЯТКА БАЦЬКАМ, ЯК ЗБЯРЭЧЫ ДЗІЦЯ АД СЭКСУАЛЬНАГА ГВАЛТУ.
Бацькі павінны ведаць, дзе знаходзіцца і з кім мае зносіны дзіця, у тым ліку-у Інтэрнэце. Навучыце дзіця бачыць хлусню і небяспеку, не давяраць староннім, выразна казаць «не» на прапановы ці дзеянні, якія палохаюць, бянтэжаць, могуць прычыніць шкоду. Пераканайцеся, што заклік аб дапамозе — не баязлівасць, а абарона і выратаванне! Аб дамаганнях, звязаных з імі пагрозах або шантажы трэба неадкладна паведаміць па тэлефоне «102» або бліжэйшаму міліцыянеру, бацьку, педагогу або іншаму даросламу, які не выклікае падазрэнняў. Знайсці карысную інфармацыю і атрымаць кансультацыю па гэтым пытанні можна на сайце «pomogut.by» (раздзел kids.pomogut.by).