Бухгалтэрыя

1. Задачы

Асноўнымі задачамі бухгалтэрыі з’яўляюцца:
1.1. Ажыццяўленне пастаноўкі і вядзення бухгалтарскага ўліку на прадпрыемстве зыходзячы з структуры і асаблівасцяў дзейнасці прадпрыемства;
1.2. Ажыццяўленне кантролю за выкананнем парадку апрацоўкі бухгалтарскай інфармацыі і графіка дакументазвароту, за афармленнем першасных уліковых дакументаў, за эканомным выкарыстаннем матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, захаванасцю дзяржаўнай уласнасці.

2. Функцыі

У адпаведнасці з асноўнымі задачамі на бухгалтэрыю ўскладаюцца наступныя функцыі:
2.1. Фарміраванне ўліковай палітыкі прадпрыемства, падрыхтоўка і зацвярджэнне працоўнага плана рахункаў бухгалтарскага ўліку прадпрыемства, формаў першасных уліковых дакументаў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, фарміраванне і своечасовае прадстаўленне бухгалтарскай справаздачнасці;
2.2. Распрацоўка і ўкараненне рацыянальнай арганізацыі бухгалтарскага ўліку на прадпрыемстве на аснове прымянення сучасных інфармацыйных тэхналогій;
2.3. Правядзенне работы па забеспячэнні строгага захавання фінансавай і касавай дысцыпліны, захаванасці бухгалтарскіх дакументаў, афармлення і здачы іх ва ўстаноўленым парадку ў архіў;
2.4. Удзел у правядзенні эканамічнага аналізу гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства па дадзеных бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ў мэтах выяўлення ўнутрыгаспадарчых рэзерваў, ліквідацыі страт і невытворчых выдаткаў;
2.5. Правільнае налічэнне і пералік падаткаў і збораў у бюджэты, страхавых узносаў у дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды, а таксама своечасовае прадстаўленне ў падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку падатковых дэкларацый (разлікаў);
2.6 прадстаўленне асобе, адказнай за складанне формаў дзяржаўных статыстычных назіранняў, дадзеных бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, неабходных для запаўнення названых формаў, а таксама складанне формаў статыстычнай справаздачнасці, прадастаўленне якіх ускладзена на бухгалтэрыю;
2.7. Своечасовае адлюстраванне гаспадарчых аперацый, якія адлюстроўваюць рух асноўных сродкаў, таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, грашовых сродкаў, фондаў, рэзерваў на рахунках бухгалтарскага ўліку;
2.8. Прыняцце мер па папярэджанні нястач, незаконнага расходавання грашовых сродкаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў;
2.9. Удзел у афармленні матэрыялаў па недостачам і крадзяжоў грашовых сродкаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, па спагнанню дэбіторскай запазычанасці, перадача ў неабходных выпадках адпаведных матэрыялаў у следчыя і судовыя органы;
2.10. Узаемадзеянне з банкамі па пытаннях арганізацыі разлікова-касавага абслугоўвання, размяшчэння свабодных фінансавых сродкаў на банкаўскіх дэпазітных укладах, пры неабходнасці афармленне і адкрыццё крэдытных ліній, кантроль за правядзеннем уліковых аперацый па дэпазітных і крэдытных дагаворах, своечасовае пагашэнне запазычанасці банкам па крэдытах;
2.11. Распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне фінансавай дысцыпліны, прыняцце мер па назапашванні фінансавых сродкаў для забеспячэння фінансавай устойлівасці прадпрыемства;
2.12. Своечасовае і правільнае афармленне дакументаў, выпіска якіх ускладзена на бухгалтэрыю;
2.13. Забеспячэнне ўліку выдаткаў на вытворчасць, выдаткаў звароту, рэалізацыі прадукцыі, выканання работ (паслуг), вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, а таксама разліковых, фінансавых і крэдытных аперацый;
2.14. Правядзенне інвентарызацый актываў і абавязацельстваў;
2.15. Аказанне метадычнай дапамогі работнікам структурных падраздзяленняў прадпрыемства па пытаннях складання бухгалтарскай справаздачнасці, запаўнення формаў першасных уліковых дакументаў.