МНС інфармуе

Навіны

Па аператыўных дадзеных МНС на 20 красавіка 2023г. пры розных абставінах утаплення ў рэспубліцы загінула 87 чалавек, з іх 4 непаўналетнія (Брэсцкая вобласць-2, Віцебская вобласць-1 і г. Мінск-1). Выратавана 49 чалавек, з іх 1 непаўналетні.
Адзначаецца рост гібелі ад утаплення ва ўсіх рэгіёнах за выключэннем Брэсцкай вобласці і г. Мінска (у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года).
Гомельская вобласць — з 11 да 18 чалавек (63,6%);
Штогод пры надыходзе купальнага сезона фіксуецца рост інцыдэнтаў, звязаных з гібеллю і выратаваннем грамадзян на вадзе пры купанні, у тым ліку непаўналетніх. Так, у 2022 годзе пры розных абставінах утаплення ў Рэспубліцы загінула 390 чалавек, з іх 26 непаўналетніх (у тым ліку 102 — пры купанні, з іх 15 непаўналетніх, і 71 — пры падзенні ў ваду, з іх 4 непаўналетніх).