Акцыя «Сартаванне сёння — Чыстая будучыня заўтра!»

Навіны

У мэтах павышэння экалагічнай пісьменнасці насельніцтва, паляпшэння санітарнага стану населеных пунктаў і эфектыўнасці паасобнага збору камунальных адходаў, Гомельскі аблвыканкам з 01.10.2025 па 31.10.2025 абвясціў шырокамаштабную акцыю » Сартаванне сёння – Чыстая будучыня заўтра!» (далей – Акцыя).
Асаблівая ўвага ў рамках правядзення акцыі будзе нададзена асветніцкай працы ў дзяржаўных установах адукацыі (школы, ліцэі, каледжы, вышэйшыя навучальныя ўстановы) адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Гомельскай вобласці, у тым ліку ў дашкольных установах адукацыі.