Спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства» Дом без пажару » пройдзе ў Гомелі з 12 па 16 жніўня
У перыяд з 12 па 16 жніўня работнікамі Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях на тэрыторыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля будзе праводзіцца спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару», накіраванае на зніжэнне рызык узнікнення ўзгаранняў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх.
Работнікі МНС правядуць ацэнку супрацьпажарнага стану жылля і раскажуць пра наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі.
Таксама спецыялісты нагадаюць аб недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, аб небяспецы курэння ў месцах для сну і неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых пакоях.
Акцэнт у праводзімай працы будзе зроблены на наведванні домаўладанняў, кватэр грамадзян, найбольш схільных рызыцы ўзнікнення пажараў.
Дастукацца да кожнага і растлумачыць важнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі – асноватворныя задачы планаванага мерапрыемства.
