На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 23.05.2025 па 26.05.2025 прыводзяцца мерапрыемствы накіраваныя на прафілактыку здзяйснення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя.
Асноўныя намаганні сканцэнтраваны на своечасовым комплексным прымяненні мер агульнай і індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў у дачыненні да асоб, якія стаяць на ўліках у АУС, а таксама схільных да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў.
За здзяйсненне злачынстваў у сферы хатняга гвалту прадугледжаная як крымінальная і адміністрацыйная адказнасць.
Крымінальная адказнасць:
Артыкул 139 «Забойства» — караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем;
Артыкул 147 «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання» — караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў;
Артыкул 186 • «Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці» — караюцца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін;
Артыкул 154 «Катаваньне» — караецца абмежаваннем волі на тэрмін ад аднаго года да трох гадоў са штрафам або без штрафу або пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго года да пяці гадоў са штрафам або без штрафу;
Артыкул 153 «Наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання» — караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам;
Адміністрацыйная адказнасць:
Ст. 10.1 «Наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання і іншыя гвалтоўныя дзеянні альбо парушэнне ахоўнага прадпісанні» — караецца накладаннем штрафу ў памеры ад 10 да 30 б.у., або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.
У бягучым годзе на тэрыторыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля назіраецца рост цяжкіх і асабліва цяжкімі злачынствамі супраць жыцця і здароўя ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, у тым ліку ў сферы хатняга гвалту.
Калі Вы сталі сведкам, відавочцам факту здзейсненага злачынства або адміністрацыйнага правапарушэння, то неабходна звярнуцца ў АУС па спецыяльнай лініі «102», або ў АДС АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля па тэлефонах 50-94-04, +375296082502.
Участковымі інспектарамі міліцыі АУС кожную сераду па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ўчастковыя інспектары міліцыі ў грамадскіх пунктах аховы правапарадку і прафілактыкі праводзяць прыём грамадзян: у гарадах з 17.00 па 20.00 гадзін, у сельскай мясцовасці з 10.00 па 13.00 гадзін.