Фарміраванне здаровага ладу жыцця насельніцтва – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. У правядзенні гэтай працы важныя рознабаковыя падыходы з выкарыстаннем усіх магчымых сродкаў перадачы.
У мэтах забеспячэння насельніцтва г. Гомеля даступнай і кваліфікаванай інфармацыяй на базе дзяржаўнай ўстановы » Гомельскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» 17,20,21 сакавіка 2023 года з 8.30 — 9.30 па тэлефоне 25-49-06 будзе арганізавана «прамая» лінія ўрача па медыцынскай прафілактыцы Сцепаньковай Анастасіі Віктараўны на тэму «як захаваць здароўе зубоў».